БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовы хлопчык патануў у Мазырскім раёне

7.08.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ўчора ў вёсцы Балажэвічы, паведамляе СК.

Прыпяць. Ілюстрацыйнае фота

Увечары жанчына згубіла з поля зроку свайго 4‑гадовага ўнука, які з пачатку лета гасціў у яе. Дзіця незаўважна для дарослых выйшла з двара на вуліцу.

Падчас самастойных пошукаў сваякі знайшлі на беразе копанкі ракі Прыпяць за домам рэчы хлопчыка і паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Вадалазы, якія прыбылі на месца, дасталі з вады цела дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула