У Быхаве траіх знайшлі ў доме нежывымі
Імаверная прычына — атручэнне сурагатам алкаголю.
Учора ў адным з дамоў былі знойдзены целы 58‑гадовай жанчыны і двух мужчын (59 і 60 гадоў) без знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці, піша СК.
Следчыя адпрацоўваюць некалькі версій здарэння, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца атручэнне этыленгліколем або сурагатамі алкаголю.