БЕЛ Ł РУС

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе

7.08.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Другі сузаснавальнік толькі нядаўна выйшаў з СІЗА.

Аляксей Караблёў. Фота: probusiness.io

Сузаснавальнік вядомага архітэктурнага бюро ZROBIM architects Аляксей Караблёў, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе.

Пра гэта расказаў у інстаграме другі сузаснавальнік бюро Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar), які нядаўна выйшаў з СІЗА.

Аляксей Караблёў — архітэктар, атрымаў шмат дызайнерскіх і архітэктурных узнагарод. Бюро яны з Макоўскім заснавалі ў 2011 годзе.

***

Пераслед кіраўніцтва і супрацоўнікаў ZROBIM architects пачаўся ў красавіку 2026 года. Тады сілавікі затрымалі каля 50 чалавек, а само папулярнае архітэктурнае бюро абвінавацілі ў атрыманні «няўлічанага прыбытку» на суму 6 мільёнаў даляраў і выплаце заробкаў у канвертах. Агульную шкоду бюджэту ацанілі больш як на 5 мільёнаў рублёў.

Сам Андрэй Макоўскі застаўся пад вартай.

У чэрвені 2026 года ў ягоных сацсетках з’явілася аб’ява аб продажы недабудаванай вілы на тайландскім востраве Пхукет у элітным комплексе Botanica Pru Jampa, а ў ліпені — надзела пад турыстычны комплекс на беразе Вілейкі.

5 жніўня стала вядома, што Андрусь Бездар выйшаў з СІЗА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула