БЕЛ Ł РУС

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй

7.08.2026 / 20:41

Nashaniva.com

Яго прэс-служба пахвалілася: «Такая вось беларуская «дыктатура»».

Фота: president.gov.by

Калі Аляксандр Лукашэнка наведваў з працоўным візітам Вілейку, да яго на вуліцы падышла сям'я Філістовічаў. Гэтыя шматдзетныя бацькі выхоўваюць 11 дзяцей. Сям'я жыве ў вёсцы Сядзіца Вілейскага раёна. Вясной ім кіраўнік Мінскай вобласці Аляксей Кушнарэнка падарыў мікрааўтобус.

Сям'я папрасіла Лукашэнку аб памятным фота. Той пагадзіўся.

Фота: president.gov.by

Увесь час, пакуль палітык размаўляў і фатаграфаваўся з сям'ёй, каля яго стаялі пяцёра ахоўнікаў, як можна пабачыць у відэа прэс-службы. Яны кантралявалі натоўп.

Скрыншот відэа прэс-службы Лукашэнкі

Скрыншот відэа прэс-службы Лукашэнкі

«Сфатаграфавацца з прэзідэнтам — лёгка. Такая вось беларуская «дыктатура»», — пахвалілася прэс-служба Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула