Расія ўначы ўдарыла па Украіне
Магутныя выбухі прагрымелі ноччу ў Кіеве, Дняпры і Крывым Рогу.
Па Кіеве было нанесена некалькі ракетных удараў, мяркуецца, балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» і дронамі «Герань».
Пасля прылётаў у горадзе пачаліся пажары: у Абалонскім раёне загарэліся рэзервуары з палівам, таксама гарэў нежылы будынак, паведаміў мэр Клічко.
У Днепрапятроўскай вобласці пад удар трапіў буйны лагістычны цэнтр. Акрамя таго, па цэлях у рэгіёне фіксаваліся пускі кіраваных авіяцыйных бомб.
Маштабны пажар адбыўся ў раёне Крэменчуга.