БЕЛ Ł РУС

У Кіеве прапануюць перавесці школы на дыстанцыйнае навучанне

8.08.2026 / 09:58

Nashaniva.com

«У такіх умовах, калі начныя абстрэлы адбываюцца некалькі разоў на тыдзень, немагчыма паўнавартасна хадзіць у школу, бо яны нават нармальна выспацца не могуць, паколькі вымушаныя амаль усю ноч сядзець ва ўкрыцці», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

У Кіеве стварылі петыцыю з заклікам перавесці навучанне ў школах на дыстанцыйны фармат. Аўтарка звароту лічыць, што праз узмацненне расійскіх атак дзеці знаходзяцца ў пастаянным стрэсе, а вочнае навучанне ў такіх умовах з’яўляецца небяспечным, піша РБК-Украіна.

«У такіх умовах, калі начныя абстрэлы адбываюцца некалькі разоў на тыдзень, немагчыма паўнавартасна хадзіць у школу, бо яны нават нармальна выспацца не могуць, паколькі вымушаныя амаль усю ноч сядзець ва ўкрыцці», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Таксама аўтарка нагадвае, што падчас пандэміі і ў пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінскія школы ўжо працавалі дыстанцыйна, таму, на яе думку, вучняў не варта абавязваць наведваць навучальныя ўстановы пры цяперашняй сітуацыі з бяспекай.

Петыцыю зарэгістравана 5 жніўня. Каб яе разгледзела Кіеўская гарадская ўлада, яна павінна набраць 6 тысяч подпісаў на працягу 60 дзён.

Гэтай зімой пасля маштабных расійскіх абстрэлаў значная частка Кіева заставалася без ацяплення. З-за гэтага ў некаторых раёнах часова аб’ядноўвалі школы і дзіцячыя сады, каб захаваць вочны фармат навучання. Акрамя гэтага, у студзені шэраг школ ва Украіне перавялі на дыстанцыйнае навучанне праз рэзкае пахаладанне. У некаторых навучальных установах працягнулі зімовыя канікулы.

Раней былы міністр адукацыі Оксен Лісавы заяўляў, што пасля начных абстрэлаў дзецям можна не ісці ў школу, калі яны знясіленыя. Нагнаць прапушчаныя веды яны змогуць пасля аднаўлення сіл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула