БЕЛ Ł РУС

Турарбекава: Галоўнае пытанне цяпер у тым, на якую частку суверэнітэту пагодзіцца Лукашэнка

8.08.2026 / 12:07

Амалія Вітажэнец

Расія раней казала пра планы адкрыць прадстаўніцтвы пасольства ва ўсіх абласцях Беларусі. Гісторык і палітычная аглядальніца Роза Турарбекава бачыць гэтаму некалькі магчымых тлумачэнняў.

Першае — прынцып узаемнасці ў дыпламатыі. У Расіі ўжо працуюць пяць беларускіх прадстаўніцтваў, таму Масква магла выкарыстаць гэта як аргумент для пашырэння свайго ўплыву ў Беларусі.

Другая версія звязаная з кадравымі праблемамі расійскага МЗС. Пасля закрыцця шэрагу расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у розных краінах у ведамстве магла з'явіцца залішняя колькасць кадраў.

Турарбекава звяртае ўвагу на «Рассупрацоўніцтва», якое ўжо мае свае прадстаўніцтвы ва ўсіх абласцях Беларусі. Паводле яе, менавіта да гэтай структуры ўзнікае больш пытанняў.

Яна лічыць, што больш дакладна зразумець планы Масквы можна будзе да канца года, калі скончыцца чарговы этап так званай саюзнай інтэграцыі і Расія павінна будзе прадставіць наступную праграму. Паводле яе, галоўнае пытанне цяпер толькі ў тым, на якую частку суверэнітэту пагодзіцца Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула