БЕЛ Ł РУС

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання

8.08.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Пакуль праглядаў няшмат, але сам факт.

Выстаўленая яна была шэсць дзён таму, напэўна, на наступны дзень пасля таго, як Сяргей прэзентаваў свой новы ютуб-канал. Пакуль праглядаў казкі на сайце Акадэміі кіравання няшмат — 395.

На ютуб-канале Ціханоўскага яе праглядзелі 11 тысяч чалавек.

Сяргей Ціханоўскі ў мінулую суботу прэзентаваў свой канал з адсылкай на вядомы верш пачатку ХХ стагоддзя Аляксандра Блока «Ночь, уліца, фонарь, аптека». 

Ён кажа, што, яшчэ седзячы ў турме ў 2023 годзе, вырашыў стварыць канал для сваіх вершаў. «Вершы — гэта люстэрка душы, я запрашаю ўсіх зазірнуць мне ў душу», — заклікаў экс-палітвязень.

Тады ён і запосціў «Новую беларускую казку», напісаную ў 2023 годзе.

На відэа Ціханоўскі ідзе па лесе. Магчыма, гэта ваколіцы Лос-Анджэлеса, дзе цяпер жыве муж Святланы Ціханоўскай.

«Даўным-даўно, у нейкім царстве, 375‑м гаспадарстве, жыў сабе чароўны народзец, падобны да іншых, але выродзец. А выродства было ў тым, што быў пазбаўлены свабоды», — пачынае аповед экс-палітвязень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула