БЕЛ Ł РУС

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання

8.08.2026 / 13:32

Сяргей Гезгала

Спарынг-партнёрка Аляксандра Лукашэнкі сама ў гэтыя дні знаходзіцца ў Варшаве.

Ганна Канапацкая ў Варшаве. Фота: фэйсбук

Ганна Канапацкая абяцае беларусам замежжа падзяку ад «камісіі вяртання», якой раней кіраваў Андрэй Швед, а цяпер узначальвае генпракурор Дзмітрый Гара. 

«Заклікаю ўсіх добрых людзей-беларусаў, якія тут мяшкуюць (яна мае на ўвазе «жывуць». — НН), прыйсці на гэты івэнт і напіхаць у панамку статку збеглых з Літвы ў Польшчу самазванцаў, што паразітуюць на вашых бедах. Рабіце фота і відэа доказы вашага ўдзелу ў акцыі, і можна да нас, на Камісію па вяртанні. Ну а я паехала далей. Усім беларусам дабра і міра!» — напісала яна ў сябе ў фэйсбуку.

Ганна Канапацкая выступала спарынг-партнёркай Аляксандра Лукашэнкі на некалькіх выбарах. У 2020 годзе, мяркуючы з пратаколаў з участкаў, дзе адбываўся празрысты падлік, набірала каля 0,3% галасоў. Спачатку яна грала ролю «апазіцыянеркі, якая цудам перамагла на выбарах у Палату прадстаўнікоў», пасля змяніла амплуа.

У гэтыя дні яна знаходзіцца ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула