БЕЛ Ł РУС

У Маскве пасажыркі, якія спазніліся на рэйс, спрабавалі дагнаць самалёт проста на лётным полі ВІДЭА

8.08.2026 / 19:22

Nashaniva.com

Дзяўчын затрымалі і перадалі супрацоўнікам ФСБ. 

Скрыншот відэа.

Інцыдэнт у аэрапорце «Шарамеццева» здарыўся яшчэ 25 ліпеня, але яго відэа з'явілася ў сеціве толькі цяпер. На кадрах відаць, як дзве дзяўчыны ідуць за самалётам, пакуль яго буксіруюць на ўзлётную паласу. 

У прэс-службе аэрапорта заявілі, што пасажыркі прайшлі ўсе лініі кантролю і пасля нейкім чынам апынуліся на лётным полі. Як ім гэта ўдалося, невядома.

Дзяўчын затрымалі і перадалі супрацоўнікам ФСБ. У сваю чаргу, транспартная пракуратура пачала праверку дзеянняў работнікаў аэрапорта і авіякампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула