БЕЛ Ł РУС

Насупраць ЗАГСа Савецкага раёна Мінска адкрылася тэматычная зона адпачынку «Шлях да шчасця»

9.08.2026 / 09:10

Nashaniva.com

На вуліцы Гамарніка ў Мінску скончылася рэканструкцыя бульвара. Канцэпцыя абноўленага сквера заснавана на эвалюцыі адносін — ад знаёмства да стварэння сям'і, пішуць «Мінск-Навіны». 

Што з'явілася ў новай лакацыі? Яе госці праходзяць праз тры арт-аркі, якія сімвалізуюць знаёмства, зараджэнне кахання і стварэнне сям’і.

Спецыяльна для сквера навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа рамёстваў і дызайну імя М. Кедышкі вырабілі ажурныя лаўкі з фігуркамі белых галубоў, а таксама разную альтанку.

У зоны ўсталяваны падвесныя арэлі і кашпо ў форме заручальных пярсцёнкаў і сэрцаў, масток для фотасесій, а таксама «Дрэва жыцця» для памятных замочкаў ад маладых.

У альтанцы з'явілася спецыяльная кніжная шафа ў выглядзе вясковай хаткі, дзе можна бясплатна абмяняцца кнігамі.

У скверы высадзілі больш за тысячу белых і ружовых руж, усталявалі 52 лаўкі розных тыпаў, 9 арэляў, 5 велапарковак і праклалі веладарожкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула