Урадавы бізнэс-джэт паляцеў на турэцкі курорт Бодрум
У гэтым годзе самалёт тым жа маршрутам — праз Баку — лятаў у Бодрум 10 ліпеня.
Скрыншот: flightradar24.com
Урадавы бізнэс-джэт Canadair CL- 600‑2B19 Challenger 850 з бартавым нумарам EW-301PJ сёння раніцай вылецеў з Мінска ў Баку, а затым у турэцкі Бодрум, заўважыў Reform.news.
Паводле даных сэрвісу flightradar24, борт вылецеў з Мінска ў 10:13 MSK і прыбыў у Баку ў 14:36 AZT. Прыкладна праз 40 хвілін самалёт вылецеў са сталіцы Азербайджана і прызямліўся ў аэрапорце турэцкага курорта Бодрум у 17:35 MSK.
У гэтым годзе самалёт тым жа маршрутам лятаў у Бодрум 10 ліпеня. Вядома, што борт выкарыстоўваюць не толькі высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі для камандзіровак, але і члены сям'і Лукашэнкі для асабістых паездак.
Бодрум. Фота: commons.wikimedia.org / Mehmet Cankaya
Чытайце таксама:
Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум