БЕЛ Ł РУС

У Мінску за наркотыкі затрымалі вэб-дызайнера з Цэнтральнай Азіі

11.08.2026 / 09:09

Nashaniva.com

У сталіцы затрымалі 25‑гадовага замежніка, які сумяшчаў распрацоўку сайтаў з працай наркакур’ерам.

Падчас ператрусу ў яго здымнай кватэры канфіскавалі каля 200 грамаў небяспечнага псіхатропу 4-CMC.

Малады чалавек з Цэнтральнай Азіі пераехаў у Беларусь у пачатку гэтага лета. Удзень хлопец выконваў заказы па распрацоўцы сайтаў, а ў вольны час забіраў буйныя партыі забароненых рэчываў і фасаваў іх па закладках. Наркакантроль у яго канфіскаваў сотні доз.

Сам затрыманы наркотыкі не ўжываў. Супраць яго завялі крымінальную справу за гандаль наркотыкамі ў буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула