БЕЛ Ł РУС

Найстарэйшае эстонскае выданне ўнесена ў Беларусі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

11.08.2026 / 10:15

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі Беларусі працягвае ўносіць у свой спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» СМІ еўрапейскіх краін. Гэтым разам у яго ўнесены эстонскі партал Postimees.ee, які мае тры версіі: эстонскую, англійскую, расійскую.

Цікава, што першапачаткова газета Perno Postimees ehk Näddalileht (Пярнускі паштальён, або Штотыднёвік) была заснавана ў часы Расійскай імперыі ў 1857 годзе паэтам і журналістам Ёханам Вальдэмарам Янсэнам.

Потым у 1863 годзе з пераездам Янсэна ў Дэрпт (Тарту), дзе быў універсітэт і ўзнік эстонскі нацыянальны рух, выданне стала звацца Eesti Postimees (Эстонскі паштальён), а потым прыстаўка Eesti адпала.

 За камуністамі газета стала органам Тартускага гаркама кампартыі і называлася Edasi («Наперад»).

26 верасня 1987 года ў газеце была апублікавана гістарычная прапанова аб эканамічнай самастойнасці Эстонскай ССР, якая атрымала значную падтрымку ў эстонскім грамадстве — плана эканамічнага развіцця рэспублікі, аўтаномнага ад СССР.

У 1990 годзе выданне зноў стала называцца Postimees, а гарадская газета ператварылася ў агульнарэспубліканскую. У пачатку ХХІ стагоддзя з'явіўся сайт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула