БЕЛ Ł РУС

У Мінску, сарваўшыся з даху 9‑га паверха, загінуў страхар

24.06.2010 / 15:38

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі страхара УП «ЖРЭА».

Як паведамілі ў пракуратуры горада, няшчасны выпадак здарыўся 23 чэрвеня. Падчас правядзення работ на даху 36‑гадовы мужчына сарваўся з даху 9‑га паверха дома на вуліцы Адзінцова. У выніку атрыманых траўм ён памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула