БЕЛ Ł РУС

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі

12.08.2026 / 11:14

Nashaniva.com

У Лошыцкім парку Мінска рыхтуецца новы этап рэканструкцыі. На чарзе — аднаўленне руін млына і капліцы. Абедзве славутасці абяцаюць аднавіць з захаваннем гістарычнага аблічча, але адаптуюць пад сучасныя патрэбы. 

Млын

У «Мінскбудзе» расказваюць, што млын будзе трохпавярховым з мансардным паверхам і аднапавярховай прыбудовай. Будаўнікі спачатку закансервуюць і ўмацуюць захаваную цагляную кладку XIX стагоддзя, пасля чаго раскрыюць і ўзмоцняць фундаменты.

На тэрыторыі млына з'явяцца летняе кафэ, дэгустацыйная, банкетная залы, а таксама павільён з сувенірамі.


Наведвальнікі змогуць пабачыць працу сапраўднага млынавага механізма.


Капліца

Ад першапачатковага будынка XVIII стагоддзя да нашых дзён захаваліся толькі два фрагменты сцен. Аблічча капліцы адновяць у цэгле, арыентуючыся на акварэльны пейзаж мастака Юзэфа Пешкі, з захаваннем ранейшых габарытаў, архітэктурных дэталяў і трохкутных франтонаў даху.

Унутры будынка адкрыюць залу для пастаянных і часовых тэматычных экспазіцый.


Разам з будаўнікамі з першых дзён будуць працаваць археолагі, якія зробяць глыбокае зандаванне захаванай кладкі і правядуць дадатковыя навуковыя пошукі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула