БЕЛ Ł РУС

Пад Дзяржынскам сухотнікі абвясцілі галадоўку

24.06.2010 / 16:50

У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу абвясцілі галадоўку. Яны патрабуюць ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.

У шпіталі лекуюцца хворыя на сухоты. Адзін з галадоўнікаў паведаміў Радыё «Свабодзе», што канфлікт цягнецца даўно, а 23 чэрвеня міліцыянты збілі некалькі чалавек. Хворыя кажуць, што не маюць магчымасці набыць элементарныя рэчы асабістай гігіены, іх пазбаўляюць прагулак і абмяжоўваюць перамяшчэнне па тэрыторыі.

Галадоўнікі кажуць, што прычынай сённяшняй акцыі сталі ўчорашнія паводзіны адміністрацыі шпіталя. Тады хворых зачынілі ў пакоі, дзе знаходзяцца побытавае абсталяванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула