БЕЛ Ł РУС

Работніца банка ў Гомелі пяць год выносіла адтуль грошы

13.08.2026 / 12:28

Nashaniva.com

Атрымалася прысабечыць 90 тысяч рублёў.

Спецыялістка больш за пяць гадоў выносіла з банка грошы, пакуль схему не раскрылі. Падрабязнасці «Белцы» расказалі ў гарадской пракуратуры.

У банк жыхарка Гомеля ўладкавалася ў 2017 годзе. Яна павінна была працаваць з наведвальнікамі, аказваючы стандартны набор паслуг. За наступныя тры гады фігурантка справы добра вывучыла алгарытмы руху, афармлення і захоўвання грошай, якія паступалі ў аддзяленне.

У 2020 годзе была прыдуманая схема вынасу грошай з банка і замятанне слядоў.

Выкрыць работніцу ўдалося толькі ў красавіку гэтага года. За гэты час яна паспела скрасці ў банка больш за 90 тысяч рублёў і патраціць іх на сябе. Падрабязнасці не раскрываюцца, каб у іншых не ўзнікла жадання пайсці па яе слядах.

«Ёй выстаўлена абвінавачанне ў прысваенні маёмасці асобай, якой яна была давераная, у асабліва буйным памеры. Следства завершана, справа накіравана ў суд. Абвінавачанай пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі», — пракаментаваў сітуацыю намеснік пракурора Гомеля Павел Чырыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула