БЕЛ Ł РУС

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю

13.08.2026 / 14:48

Nashaniva.com

Жыхар амерыканскага штата Ілінойс сарваў джэкпот Powerball у $1,04 млрд — гэта найбуйнейшы латарэйны выйгрыш у ЗША сёлета. Аднак пасля выплаты падаткаў пераможцу застанецца менш за $300 млн, калі ён абярэ аднаразовую выплату, піша Forbes.

Фота: AP Photo / Matt Rourke

У сераду ўвечары ў латарэі Powerball выпаў джэкпот у $1,04 млрд. Пераможны білет купіў гулец з Ілінойса.

Пераможцу цяпер прапануюць два варыянты: атрымаць усю суму на працягу 30 гадоў або забраць аднаразовую выплату сумай $450,5 млн. Большасць пераможцаў выбірае другі варыянт.

Аднак $450,5 млн — яшчэ не тая сума, якая апынецца на рахунку пераможцы. Спачатку з яе ўтрымаюць абавязковыя 24% федэральнага падатку, і выплата скароціцца прыкладна да $342,4 млн.

Пасля гэтага пераможцу, верагодна, давядзецца заплаціць падатак па найвышэйшай федэральнай стаўцы — 37%. У выніку пасля федэральных падаткаў ад аднаразовай выплаты застанецца каля $283,8 млн.

Дадатковы падатак спаганяе і штат Ілінойс. Там выйгрышы ў латарэю абкладаюцца па стаўцы 4,95%. Для аднаразовай выплаты гэта каля $22,3 млн, якія таксама будуць утрыманыя пры атрыманні прызавых.

Калі ж пераможца аддасць перавагу 30‑гадовым выплатам, то штогод ён будзе атрымліваць каля $34,7 млн да выплаты федэральных падаткаў. Пасля прымянення стаўкі 37% гэта складзе прыкладна $21,8 млн на год, без уліку падатку штата.

Гэты джэкпот стаў найбуйнейшым латарэйным выйгрышам у ЗША ў 2026 годзе. Шанцы на такі выйгрыш надзвычай малыя — 1 да 292,2 млн. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула