БЕЛ Ł РУС

Знішчальнікі НАТА збілі дрон у Латвіі

14.08.2026 / 07:35

Nashaniva.com

Уначы ў шэрагу раёнаў Латвіі абвяшчалася паветраная трывога, зараз яна адмененая, паведамляе LSM са спасылкай на Нацыянальныя ўзброеныя сілы (НУС).

Балвскі край мяжуе з Расіяй, Google maps

Прадстаўніца Аб’яднанага штаба НУС Івета Берзіня паведаміла, што дрон быў збіты ў Балвскім краі. Цяпер там праводзіцца абследаванне тэрыторыі ў пошуках абломкаў.

Пра якія-небудзь разбурэнні або пацярпелых не паведамляецца. Таксама пакуль няма афіцыйных звестак пра паходжанне дрона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула