БЕЛ Ł РУС

Бабуля з Мінска пагаварыла з іншай бабуляй пра мімозу — і страціла больш за 10 тысяч рублёў

14.08.2026 / 09:12

Nashaniva.com

Усё пачалося звыкла. Ашуканцы патэлефанавалі 88‑гадовай жанчыне і прадставіліся супрацоўнікамі «Энергазбыту».

Яны прапанавалі мінчанцы замяніць лічыльнікі ў яе кватэры, а для заключэння дамовы папрасілі назваць пашпартныя даныя, піша «Міліцыя Мінска».

Пасля гэтага мінчанцы на мабільны тэлефон патэлефанаваў ілжэсілавік, які паведаміў, што раней пенсіянерка размаўляла з махлярамі і ад яе імя праводзяцца незаконныя фінансавыя аперацыі.

Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, жанчына пагадзілася супрацоўнічаць. Яна сабрала свае зберажэнні (9400 рублёў і дзве тысячы даляряў) і аддала грошы іншай пенсіянерцы, якую лічыла кур’ерам Нацыянальнага банка. Яна сказала ёй кодавае слова «мімоза».

Аператыўнікі Фрунзенскага РУУС устанавілі асобу кур’ера — 71‑гадовай пенсіянеркі, якая таксама стала ахвярай махляроў і паспела перадаць грошы далей па ланцужку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула