У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна
У халодны перыяд у парку імя Уга Чавеса абяцаюць запусціць адкрытую лядовую арэну. Пра гэта паведаміў «Мінск-Навінам» генеральны дырэктар УП «Мінскзеленбуд» Аляксандр Ермаловіч.
Новая коўзанка стане галоўным зімовым атракцыёнам у парку. Яе плануюць эксплуатаваць з лістапада па сакавік пры тэмпературы да 7‑8 градусаў цеплыні.
Акрамя таго, у спартыўнай зоне ўжо абсталявалі пляцоўкі для валейбола, футбола, стрытбола, вулічныя трэнажоры, а таксама праклалі лыжаролерную трасу і пабудавалі веладром.
За апошнія гады парк пашырыўся, а яго агульная плошча перавысіла 50 гектараў.