Старажытны горад на захадзе Германіі рыхтуюць да эвакуацыі праз пажары
Лясны пажар, які лютуе ў Бельгіі на мяжы з Германіяй, ужо закрануў тэрыторыю плошчай каля 1600 гектараў. Жыхарам размешчанага на нямецка-бельгійскай мяжы горада Моншау рэкамендуецца падрыхтавацца да магчымай эвакуацыі. За мінулую ноч полымя наблізілася на адлегласць трох кіламетраў да нямецкай мяжы, піша BILD.
Фота: BILD
Жыхарам пацярпелых раёнаў рэкамендавана па магчымасці паспрабаваць знайсці прытулак у сяброў ці сваякоў. Улады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі таксама плануюць арганізаваць часовыя прытулкі. На бельгійскім баку ўжо пачалася эвакуацыя гарадоў Кюхельшайд і Лейкаўль.
Паводле афіцыйных даных, у Моншау пражывае каля 12 тысяч чалавек, пры гэтым горад штодня наведваюць больш за пяць тысяч турыстаў — да двух мільёнаў за год.
Яны прыязджаюць паглядзець гістарычны цэнтр з захаванымі фахверкавымі дамамі, які не пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны.
Моншау прызнаны самым прыгожым малым горадам Германіі.