БЕЛ Ł РУС

Украіна заявіла пра ўдар па хімічным камбінаце ў Растоўскай вобласці, дзе вырабляюць ракетнае паліва

16.08.2026 / 14:34

Nashaniva.com

Сілы абароны Украіны ў ноч на 16 жніўня нанеслі ўдар па прадпрыемстве расійскага ваенна-прамысловага комплексу — ФКП «Камбінат Каменскі» ў Каменску-Шахцінскім Растоўскай вобласці. Генштаб УСУ паведаміў, што на тэрыторыі прадпрыемства зафіксавалі пажар.

Камбінат вырабляе цвёрдае ракетнае паліва для боепрыпасаў рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган», «Смерч» і «Тарнада-С», а таксама для іншых ракетных і авіяцыйных сістэм. Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца для забеспячэння расійскай арміі.

Згодна з адкрытымі звесткамі, «Камбінат Каменскі» ўваходзіць у структуру дзяржаўнай карпарацыі «Растэх». Сярод найбуйнейшых заказчыкаў — тульскае НВА «СПЛАВ», якое распрацоўвае расійскія РСЗА, Канструктарскае бюро прыборабудавання і «Раскосмас».

Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар непасрэдна пра ўдар па камбінаце не паведамляў. Ён заявіў, што ў выніку ракетна-дронавай атакі на вобласць загінулі пяць чалавек. Паводле яго, найбольш пацярпеў Каменск-Шахцінскі: там былі пашкоджаныя жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, выбітыя вокны ў шматкватэрным доме і на чыгуначным вакзале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула