У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ
Паездка без правоў скончылася бальніцай.
У вёсцы Куравое Хойніцкага раёна школьніца за рулём матацыкла MOTOLAND не дала рады кіраванню, з’ехала з дарогі і ўрэзалася ў камень, праз што байк перавярнуўся.
У выніку аварыі параненая і сама маладая кіроўца, і яе 18‑гадовы пасажыр.