БЕЛ Ł РУС

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію

18.08.2026 / 08:00

Nashaniva.com

План праваліўся ўжо ў Карэліі.

Сортавальскі гарадскі суд Рэспублікі Карэлія (Расія) вырашыў прымусова выслаць грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Юрчука. Праўда, вышлюць яго ў Беларусь, а не ў Фінляндыю ці Нарвегію, як яму моцна хацелася б.

Як вынікае з матэрыялаў справы, у жніўні 2024 года Юрчук знайшоў чыйсьці расійскі пашпарт. Ён пакінуў дакумент сабе, а праз месяц вырашыў спаліць свой беларускі пашпарт. Пасля чаго купіў на чужы пашпарт білет на цягнік і прыехаў у горад Сортавала (Карэлія), маючы намер накіравацца далей у Фінляндыю, а потым у Нарвегію.

Але беларуса затрымалі ўжо ў Сортавале. Суд вызначыў, што з моманту знішчэння пашпарта ён не меў законных падстаў для знаходжання ў Расіі.

Юрчука аштрафавалі прыкладна на $20 і пастанавілі выслаць у Беларусь. Паколькі ні дакументаў, ні грошай у мужчыны не было, то яго адправілі на тры месяцы ў дэпартацыйны цэнтр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула