БЕЛ Ł РУС

«Яндэкс» пачаў дадаваць лес на картах, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты

17.08.2026 / 14:32

Nashaniva.com

Расія магла схаваць ракетную пазіцыю на фоне нападаў украінскіх беспілотнікаў, якія атакавалі Кранштат у пачатку чэрвеня і ў ліпені.

«Яндэкс» пачаў змяняць спадарожнікавыя здымкі ў сваім картаграфічным сэрвісе, каб схаваць расійскія вайсковыя аб'екты. Як выявіла фінская тэлерадыёкампанія Yle, каля Кранштата на месцы, дзе раней была бачная ракетная пазіцыя, з'явілася выява лесу, якую дадалі з дапамогай графічнага рэдактара. Пры гэтым на замежных сэрвісах Google, Apple і Microsoft ракетныя батарэі каля Кранштата бачныя на здымках, зробленых да красавіка 2026 года.

Расія магла схаваць ракетную пазіцыю на фоне нападаў украінскіх беспілотнікаў, якія атакавалі Кранштат у пачатку чэрвеня і ў ліпені. Аднак, паводле слоў былога супрацоўніка фінскай выведкі Марка Эклунда, «з аператыўнага пункту гледжання» такі падыход выглядае «дастаткова бессэнсоўным», паколькі на Захадзе і ва Украіне не абапіраюцца на карты «Яндэкса», а выкарыстоўваюць уласныя рэсурсы для нанясення ўдараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула