БЕЛ Ł РУС

Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама»

18.08.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Некаторыя прыходзілі займаць чаргу за дзве гадзіны да адкрыцця фан-шопа.

Фота: «Анлайнер»

Сёння мінскае «Дынама» абвясціла пра старт продажу білетаў на найбліжэйшы сезон КХЛ. Уладальнікам мінулагодніх абанементаў прапанавалі загадзя прадоўжыць іх анлайн або ў фан-шопе, размешчаным у гандлёвым цэнтры «Арэна Сіці». Прапанова выклікала ажыятаж, піша «Анлайнер».

У чарзе да фан-шопа сабраліся дзясяткі чалавек. Некаторыя прыйшлі а васьмой гадзіне раніцы — за дзве гадзіны да адкрыцця.

Дзяўчаты, якія прыйшлі а 8-й, распавялі, што за гадзіну справіліся, а чарга тым часам паступова павялічвалася.

Фота: «Анлайнер»

Прэс-служба ўжо адрэагавала на сітуацыю:«У першы дзень падаўжэння абанементаў у нашым фан-шопе вялікія патокі наведвальнікаў. Каб пазбегнуць чэргаў, прапануем вам наведаць краму ў любыя іншыя дні па 1 верасня або прадоўжыць абанемент анлайн у асабістым кабінеце».

На хатнія матчы мінулага сезона было рэалізавана 8,5 тысячы абанементаў пры умяшчальнасці арэны ў 15 тысяч гледачоў.

Што да білетаў, старт продажаў абвешчаны на 24 жніўня. Цэны ў параўнанні з мінулым годам не зменяцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула