БЕЛ Ł РУС

Узламалі закінуты праваабарончы сайт «Палеская вясна»

18.08.2026 / 20:02

Nashaniva.com

Раніцай 18 жніўня тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавымі структурамі ў Беларусі, заявілі пра ўзлом сайта «Палеская вясна» і нібыта атрыманне доступу да паштовай скрынкі, якая была звязаная з адміністрацыйнай часткай сайта. Праваабарончы цэнтр «Вясна» пацвердзіў, што рэгіянальны сайт «Палеская вясна» сапраўды быў узламаны, і даў тлумачэнне сітуацыі.

У «Вясне» адзначылі, што сайт «Палескай вясны» не абнаўляўся амаль два гады і фактычна выкарыстоўваўся толькі як архіў старых матэрыялаў.

Праваабаронцы падкрэслілі, што гэты сайт і згаданая паштовая скрынка не былі звязаныя з цэнтральным рэсурсам арганізацыі — spring96.org, а таксама з іншымі інфармацыйнымі платформамі «Вясны».

Цэнтральны сайт, афіцыйныя электронныя скрынкі арганізацыі і звароты, якія праз іх дасылаюцца, паводле заявы «Вясны», знаходзяцца ў бяспецы.

Цяпер праваабарончы цэнтр высвятляе, што адбылося з паштовай скрынкай, пра якую заявілі сілавікі, і ці быў да яе атрыманы доступ.

«Вясна» таксама абвергла інфармацыю пра нібыта ўцечку фінансавых даных арганізацыі. Па словах праваабаронцаў, гэтыя заявы не адпавядаюць рэчаіснасці і з'яўляюцца спробай сілавых структур дыскрэдытаваць дзейнасць арганізацыі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» заявіў, што будзе і надалей паведамляць пра развіццё сітуацыі.

Чытайце таксама:

«Губазікаўцы мне ў вочы казалі, што забілі Крыўцова». Фанат МТЗ Піпія — пра бойкі, катаванні і чалавечнасць

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі

Справа ЕГУ закранула 175 чалавек

Каментары да артыкула