Будаўнікі метро скончылі работы пад рэчышчам Свіслачы
Будаўнікі завяршылі чарговы этап работ на трэцяй, Зялёналужскай лініі Мінскага метрапалітэна — пракладку ўчастка пад рэчышчам Свіслачы, паведаміў «Мінскбуд».
Фота: «Мінскбуд»
Работы пачаліся вясной 2026 года. Рэчышча ракі пры гэтым не асушалі: яго падзялілі на некалькі ўчасткаў, а будаўніцтва праводзілі паэтапна. У «Мінскбудзе» адзначылі, што работы не паўплывалі на саму раку.
Пад рэчышчам Свіслачы метрабудаўнікі паставілі маналітную жалезабетонную пліту памерам 41 на 25 метраў. Яе таўшчыня складае 50 сантыметраў, а канструкцыя мае ўхіл да цэнтра.
Пліта павінна абараніць будучыя тунэлі метро ад прасядання грунту і пранікнення вады. Самі тунэлі будуць праходзіць прыкладна на 8 метраў ніжэй за рэчышча Свіслачы.
Пасля завяршэння работ на месцы будаўніцтва амаль нічога не засталося з таго, што пра іх сведчыла — хіба што толькі абноўленыя схілы.
Фота: «Мінскбуд»
Чытайце таксама:
Кальцавая лінія мінскага метро: калі пачнуць будаваць і дзе пройдзе траса
Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?
Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро