БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне закрылі нелегальны спартыўны летнік

19.08.2026 / 11:53

Nashaniva.com

Пракуратура Вілейскага раёна падчас летніх праверак выкрыла, паводле яе вызначэння, падпольны дзіцячы летнік.

На тэрыторыі адной з мясцовых аграсядзіб працаваў несанкцыянаваны летнік — там праходзілі спартыўныя зборы па каратэ. У летніку адпачывалі больш за 30 дзяцей і падлеткаў ад 7 да 17 гадоў пад наглядам трох трэнераў.

Праверка выявіла мноства грубых парушэнняў.

Летнік не быў уключаны ў афіцыйны рэестр Аздараўленчага цэнтра. У штаце не было медыка, а з бальніцай ці паклінікай не склалі дамову на абслугоўванне. Трэнеры і кухар не змаглі паказаць медыцынскія кніжкі і дакументы пра праходжанне гігіенічнага навучання.

Частка дзяцей жыла на другім паверсе лазні, іншыя — у брудных дамах, дзе даўно не прыбіралі.

Вогнетушыцелі былі няспраўныя, а халадзільнікі ўключылі праз небяспечныя падаўжальнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула