Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны
Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна зацвердзіла былога кіраўніка СБУ Яўгена Хмару на пасадзе міністра абароны. Каб адпавядаць патрабаванню аб цывільным кіраўніку ведамства, ён звольніўся з вайсковай службы.
Хмара — вопытны вайсковец і адзін з былых кіраўнікоў спецпадраздзялення «Альфа».
Ён удзельнічаў у баявых дзеяннях на Данбасе з 2014 года, а пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання прымаў удзел у вызваленні Кіеўшчыны, баях за Севераданецк і Лісічанск, а таксама ў аперацыі па вызваленні вострава Змяіны.
У Кіеве між тым і сёння праходзілі мітынгі за вяртанне на пасаду міністра абароны звольненага Міхаіла Фёдарава.