БЕЛ Ł РУС

Месячная норма за два тыдні: самыя дажджлівыя гарады жніўня

19.08.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Дзе ў Беларусі перавыканалі месячную норму дажджы, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, піша Белта. 

«У Гродзенскай, на большай частцы Віцебскай, а таксама ў асобных раёнах Мінскай і Брэсцкай абласцей на працягу месяца выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў, а па асобных пунктах назіранняў у Віцебскай і Гродзенскай абласцях норма ападкаў за месяц і ўвогуле была перавышана», — расказалі ў Белгідрамеце.

Акрамя таго, кліматолагі расказалі, колькі ападкаў выпала з пачатку месяца на станцыях:

у Гродне — 71,7 мм (126% месячнай нормы),

Ваўкавыску — 72,2 мм (123% месячнай нормы),

Лепелі — 72,5 мм (104% месячнай нормы),

Віцебску — 84,9 мм (111% месячнай нормы),

Верхнядзвінску — 69,1 мм (101% месячнай нормы).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула