БЕЛ Ł РУС

Гандаль на вёсцы арганізуюць па-новаму

20.08.2026 / 18:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які вызначае новыя правілы для гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці, піша БелТА.

Мэта дакумента — забяспечыць жыхарам вёсак нармальны выбар тавараў і паслуг, а таксама належную якасць абслугоўвання. Адначасова ўлады хочуць зрабіць працу ў сельскай мясцовасці больш выгаднай для бізнэсу. Для гэтага прадугледжваюцца спецыяльныя падатковыя ўмовы.

Для аўталавак увядуць больш дакладныя патрабаванні. Іх маршруты, графікі руху і месцы прыпынкаў павінны будуць загадзя зацвярджацца. Такім чынам, жыхары вёсак будуць ведаць, дзе і ў які час можна чакаць аўтамабіль з таварамі.

Прасцейшай павінна стаць і працэдура продажу нерухомасці, якую плануецца выкарыстоўваць для гандлю і аказання бытавых паслуг у сельскай мясцовасці.

Асабістую адказнасць за забеспячэнне сельскіх жыхароў таварамі і паслугамі ўскладуць на старшыняў аблвыканкамаў і райвыканкамаў, а таксама кіраўнікоў гандлёвых арганізацый. Яны павінны будуць непасрэдна кантраляваць, каб патрэбы жыхароў вёсак былі забяспечаныя.

Папярэднія нарматыўныя дакументы, якія рэгулявалі гандаль, грамадскае харчаванне і бытавое абслугоўванне на вёсцы, страцілі сілу.

Чытайце таксама:

У Беларусі запусцяць лічбавую аўталаўку

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць

Каментары да артыкула