БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне на пажары загінуў пяцігадовы хлопчык. Ён быў дома адзін

20.08.2026 / 18:48

Nashaniva.com

У аграгарадку Клепачы Пружанскага раёна 20 жніўня адбыўся пажар, у выніку якога загінуў пяцігадовы хлопчык, паведаміў Следчы камітэт.

У момант узгарання дзіця знаходзілася дома адно. Маці хлопчыка была на працы. 

Паводле папярэдніх даных, дзіця загінула ад атручвання чадным газам. Следчыя ўстанавілі, што ачаг пажару знаходзіўся на ложку. Там жа быў знойдзены згарэлы фен.

Па факце здарэння раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку і высвятляе ўсе абставіны трагедыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула