БЕЛ Ł РУС

Дзяржаўны доўг ЗША паставіў новы гістарычны рэкорд

20.08.2026 / 20:01

Nashaniva.com

20 жніўня 2026 года дзяржаўная запазычанасць Злучаных Штатаў дасягнула прыкладна $40,05 трыльёна. Такім чынам, быў пераадолены чарговы гістарычны рубеж. Для параўнання: $30 трыльёнаў амерыканскі дзярждоўг перасягнуў каля чатырох з паловай гадоў таму, а дзесяць гадоў таму ён складаў прыкладна $19,4 трыльёна, паведамляе CNBC.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Рост доўгу адбываецца на фоне захавання вялікага дэфіцыту федэральнага бюджэту. У ліпені ён дасягнуў $432,3 мільярда — гэта найвышэйшы паказчык з вясны 2021 года. З пачатку цяперашняга фінансавага года сукупны дэфіцыт наблізіўся да $1,8 трыльёна, перавысіўшы паказчык за адпаведны перыяд мінулага года.

Адначасова для ЗША ўсё больш дарагім становіцца абслугоўванне дзяржаўных пазык. За бягучы фінансавы год на выплату працэнтаў па дзярждоўгу ўжо пайшло амаль $1,2 трыльёна. Гэта адзін з самых буйных артыкулаў федэральных выдаткаў — большымі за яго застаюцца толькі выдаткі на сацыяльныя праграмы і медыцынскае страхаванне.

Рост запазычанасці і выдаткаў на абслугоўванне доўгу таксама ўплывае на рынак дзяржаўных аблігацый ЗША. Даходнасць казначэйскіх папер прыкметна вырасла, што адлюстроўвае занепакоенасць інвестараў маштабамі дзяржаўных запазычанняў і будучымі выдаткамі бюджэту.

На гэтым фоне Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб павелічэнні аб'ёмаў аперацый па выкупе доўгатэрміновых дзяржаўных аблігацый.

Чытайце таксама:

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання

Каментары да артыкула