Віктар Ганчарэнка назваў задачу зборнай Беларусі ў Лізе нацый
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе назваў задачу зборнай у Лізе нацый, дзе супернікамі будуць Албанія, Фінляндыя і Сан-Марына.
Фота: Спорт Беларусі
«Нецікава з трэцяга месца пагражаць чацвёртаму. Трэба рабіць усё магчымае, каб крокнуць уверх. Чаму не? Калі б у нас у групе былі Іспанія з Харватыяй, то і задачы ставіліся б іншыя. Мы ж разумеем, што гэта трэці кошык і сілы каманд плюс-мінус роўныя. Так, албанцы і фіны паводле рэйтынгу крыху вышэйшыя за нас, але ў любым выпадку — побач. Таму і нацэльвацца трэба на першае месца. Мне здаецца, гэта правільна», — сказаў галоўны трэнер зборнай Беларусі.
Чарговы розыгрыш футбольнай Лігі нацый стартуе праз месяц. Беларусь гуляе ў дывізіёне С (самы моцны дывізіён — А, потым ідзе В, D — самы слабы). Супернікамі будуць зблрныя Албаніі, Фінляндыі і Сан-Марына.
Зборная, што зойме першае месца ў групе, напрамую выйдзе ў дывізіён В. Зборная, што зойме другое месца, будзе гуляць у стыкавых матчах са зборнай, што зойме трэцяе месца ў дывізіён В, дзе гуляюць каманды ўзроўню Ірландыі, Косава, Румыніі, Грузіі, Уэльса ды інш.