БЕЛ Ł РУС

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

22.08.2026 / 10:00

Баляслаў Ліманоўскі

У Мінскім абласным судзе вынеслі вырак 50‑гадовай фатографцы і спецыялістцы па візуальным кантэнце Алене Таленец. Жанчыну прызналі вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса.

Алена Таленец. Фота з яе старонкі Укантакце

Алена Таленец нарадзілася 21 лістапада 1975 года ў Мінску. Яна скончыла Акадэмію кіравання ў 1996 годзе, а з 2004 па 2021 гады займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы рэкламы.

Апошнім часам Алена працавала прафесійнай фатографкай: стварала жаночыя партрэты, праводзіла здымкі для экспертных старонак і сэрвісаў знаёмстваў, а таксама распрацоўвала аўтарскія візуальныя канцэпцыі.

Акрамя камерцыйнай фатаграфіі, Алена актыўна цікавіцца мастацтвам і стылістыкай. Яна вывучала каларыстыку, наведвала курсы па фотафларыстыцы і партрэтнай здымцы ды захапляецца здымкамі нацюрмортаў. У сацсетках жанчына часта дзялілася развагамі пра псіхалогію, шпацыры па горадзе, кіно, кулінарыю і любоў да жывёл.

Таленец была ў СІЗА з лютага 2026 года да суда. Судовы працэс праходзіў у Мінскім абласным судзе летам гэтага года. Алену абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»

Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі за палітыку

Каментары да артыкула