БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню

21.08.2026 / 19:10

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што 21 жніўня Расія нанесла сярод белага дня ўдар беспілотнікамі па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Але гэтым усё не абмежавалася. Паводле ўкраінскіх уладаў, атака адбылася ў дзве хвалі.

Пасля першага ўдару ў будынку ўзнік пажар, а прыкладна праз паўгадзіны адбыўся паўторны ўдар. Ён прыйшоўся па ратавальніках, якія працавалі на месцы здарэння.

«Абсалютна цынічны і подлы ўдар нанеслі расіяне па звычайным гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Ударныя дроны спрацавалі ў дзве хвалі: праз паўгадзіны пасля першага трапляння і пажару быў паўторны ўдар па ратавальных службах. […] Такія ўдары — гэта проста тэракт. І рэагаваць на іх свету трэба адпаведна — рэальным ціскам на агрэсара. Каб мір мог быць, патрэбна рэальная адказнасць Расіі», — пракаментаваў гэту трагедыю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На гэты момант вядома пра шэсць загінулых. Таксама ёсць 103 пацярпелыя, сярод іх — 11 дзяцей. 27 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, сярод іх — трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога

У выніку ўдару па вёсцы ў Харкаўскай вобласці загінулі чатыры чалавекі

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў

Каментары да артыкула