У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму
Сёння каля 17:50 на мінскім праспекце Незалежнасці, 155, каля станцыі метро «Усход», мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забраў ювелірныя вырабы і ўцёк з месца здарэння, паведаміла прэс-служба МУС.
Міліцыя праводзіць неабходныя мерапрыемствы для пошуку і затрымання падазраванага. У Мінску і Мінскім раёне ўведзеныя спецыяльныя планы па яго вышуку.