БЕЛ Ł РУС

У Хабараўску знайшлі жывым вахтавіка з Мазыра

22.08.2026 / 14:05

Nashaniva.com

43‑гадовы беларус Раман Крупа, які прыехаў на вахту ў Хабараўск і перастаў выходзіць на сувязь у пачатку жніўня, знойдзены жывым, паведамілі пошукава-ратавальны атрад «Сімуран». 

Гісторыя атрымала шырокі рэзананс. Як паведамлялася, мужчыну стала дрэнна, і ён звярнуўся па дапамогу ў мясцовую клініку. Аднак доктар не знайшоў падстаў для шпіталізацыі і адпусціў яго. Пасля таго як беларус выйшаў з бальніцы на вуліцу, ён бясследна знік.

Пазней стала вядома, што ён 18 жніўня зайшоў у рэдакцыю «Хабаровских вестей». Мужчына папрасіў вады і спытаў, як дабрацца да пасольства.

Паводле слоў супрацоўнікаў выдання, выглядаў ён дзіўна — быў нібыта ў прастрацыі.

Мужчына распавёў, што ў яго ўсё скралі. Яму намалявалі маршрут да амбасады, пасля чаго ён сышоў.

Пошукамі займаліся праваахоўныя органы і валанцёры. Як паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Сімуран», беларуса ўдалося знайсці ў Хабараўску.

Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула