БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам

22.08.2026 / 15:23

Nashaniva.com

Суседка паскардзілася паліцыі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Суд у Санкт-Пецярбургу (Расія) прызнаў вінаватай беларуску Ірыну Глазунову ў дробным хуліганстве і прызначыў ёй адміністрацыйны арышт на двое сутак — за тое, што яна лаялася матам у пад'ездзе дома, калі засталася без вопраткі пасля сваркі з сужыцелем.

Здарэнне адбылося 21 студзеня 2025 года каля 19:00 у адным з дамоў Неўскага раёна Пецярбурга. Паводле матэрыялаў справы, сужыцель Глазуновай зачыніў дзверы кватэры і не пускаў яе назад. Жанчына засталася на лесвічнай пляцоўцы першага паверха ў адной толькі майцы — як яна патлумачыла суду, штаны яна парвала, пакуль знаходзілася ў пад'ездзе. Абураная, яна пачала выказвацца нецэнзурна.

На шум выйшла суседка В. Сцяпанава. Убачыўшы Глазунову без вопраткі, яна зрабіла ёй заўвагу, аднак тая не рэагавала і, наадварот, перагароджвала суседцы шлях, не даючы прайсці.

У гэты момант па двары праходзіў супрацоўнік паліцыі, да якога Сцяпанава і звярнулася па дапамогу. Беларуску затрымалі і даставілі ў аддзяленне паліцыі.

У судзе жанчына віну прызнала і паабяцала, што такое больш не паўторыцца. Суд прызначыў Глазуновай арышт на двое сутак, якія яна і прасядзела пад вартай да пасяджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула