БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, якое надвор'е будзе ў апошні тыдзень лета

22.08.2026 / 16:23

Nashaniva.com

Апошні тыдзень жніўня, з 24‑га па 30-е, прынясе беларусам даволі цёплае надвор’е, а ў асобныя дні тэмпература можа дасягаць +30 градусаў. Пры гэтым пачатак і канец тыдня будуць больш няўстойлівымі — чакаюцца дажджы і парывісты вецер, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У панядзелак, 24 жніўня, на надвор’е паўплывае атмасферны фронт з Балтыкі. Будзе воблачна з праясненнямі, у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература складзе +9…+12 градусаў, удзень — ад +16 на паўночным захадзе і поўначы да +23 на поўдні.

У аўторак, 25 жніўня, кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Віцебскай вобласці, месцамі магчымыя навальніцы. Ноччу будзе +8…+12, днём — ад +16 у Віцебскай вобласці да +25 у Гомельскай.

У сераду, 26 жніўня, істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер часам будзе парывісты. Уначы тэмпература апусціцца да +8…+13, а ўдзень павысіцца да +19 на поўначы і +25 на поўдні.

У чацвер, 27 жніўня, у большасці рэгіёнаў будзе суха. Ноччу чакаецца +8…+13, днём — ад +20 у Віцебскай вобласці да +27 у Брэсцкай.

У пятніцу, 28 жніўня, істотных дажджоў таксама не чакаецца, але вецер месцамі будзе парывісты. Паветра яшчэ больш прагрэецца: ноччу будзе +9…+14, а ўдзень — ад +22 на паўночным усходзе да +25…+30 на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.

У суботу, 29 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць і пераважна сухое надвор’е. Кароткачасовыя дажджы магчымыя ўдзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Ноччу тэмпература складзе +9…+14, днём — ад +24 на ўсходзе да +30 у Брэсцкай вобласці.

А вось у нядзелю, 30 жніўня, надвор’е пачне мяняцца ў бок восені. Атмасферны фронт прынясе дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Вецер будзе парывісты. Уначы чакаецца +10…+15, удзень — +19…+23, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — да +27 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула