БЕЛ Ł РУС

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў

22.08.2026 / 20:45

Nashaniva.com

Федэральны суд у штаце Нью-Ёрк прызнаў незаконным і адмяніў рашэнне Дзярждэпартамента ЗША аб прыпыненні выдачы іміграцыйных візаў грамадзянам 75 краін, паведамляе агенцтва Reuters. У гэты спіс уваходзіла і Беларусь.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць у студзені 2026 года. Акрамя Беларусі, яны закранулі грамадзян Расіі, Бразіліі, Калумбіі, Уругвая, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Пакістана, Бангладэш і шэрагу краін Афрыкі, Блізкага Усходу і Карыбскага рэгіёну.

У амерыканскім Дзярждэпартаменце тлумачылі рашэнне тым, што некаторыя імігранты могуць стаць «грамадскім цяжарам» — гэта значыць карыстацца фінансавымі і іншымі рэсурсамі федэральных, рэгіянальных або мясцовых уладаў ЗША.

Пры гэтым забарона тычылася толькі іміграцыйных візаў, якія выдаюцца для пераезду ў ЗША на пастаяннае месца жыхарства. На неіміграцыйныя візы, у тым ліку турыстычныя і дзелавыя, яна не распаўсюджвалася.

Федэральная суддзя Жанет Варгас прыйшла да высновы, што Дзярждэпартамент перавысіў свае паўнамоцтвы. На яе думку, амерыканскае міграцыйнае заканадаўства не дазваляе дзяржсакратару фактычна спыняць выдачу іміграцыйных візаў грамадзянам дзясяткаў краін толькі на падставе іх грамадзянства.

Суддзя назвала палітыку Дзярждэпартамента відавочна незаконнай і пастанавіла яе адмяніць.

Абмежаванні аспрэчылі праваабарончыя іміграцыйныя арганізацыі, заяўнікі на іміграцыйныя візы, а таксама грамадзяне ЗША, якія выступалі спонсарамі для сваіх сваякоў з краін, што трапілі ў спіс.

Чытайце таксама:

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы

ЗША прыпыняць выдачу толькі іміграцыйных віз

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома

Каментары да артыкула