БЕЛ Ł РУС

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

23.08.2026 / 08:21

Nashaniva.com

Пасля падзення абломкаў на аб’екце пачаўся пажар.

У Арэнбургу абломкі беспілотнікаў упалі на тэрыторыю лагістычнага комплексу кампаніі Ozon, паведаміў кіраўнік горада Альберт Юмадзілаў у сваім тэлеграм-канале.

Дроны былі збітыя над асаблівай эканамічнай зонай, дзе размешчаныя прамысловыя прадпрыемствы. Паводле яго слоў, пасля падзення абломкаў на аб’екце пачаўся пажар.

Пасля атакі былі эвакуяваныя больш за 300 работнікаў лагістычнага цэнтра. Праца склада часова прыпыненая, а тавары, размешчаныя на аб’екце, схавалі з вітрыны маркетплейса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула