БЕЛ Ł РУС

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

23.08.2026 / 10:49

Nashaniva.com

Яму пагражае да 15 гадоў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку МУС пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаза» і АМАПа затрымалі мужчыну, які ўчыніў разбойны напад на ювелірную краму, паведамляе прэс-служба МУС.

У пятніцу зламыснік у медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, завалодаў ювелірнымі вырабамі і знік з месца злачынства.

За суткі яго затрымалі ў Оршы. Гэта 34‑гадовы мінчук, які спрабаваў уцячы за мяжу разам з выкрадзенымі ювелірнымі вырабамі.

Яму пагражае да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула