БЕЛ Ł РУС

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі

23.08.2026 / 11:18

Nashaniva.com

За перамогу змагаліся 23 канкурсанткі.

Пераможцай конкурсу «Краса Беларусі — 2026» стала маці траіх дзяцей з Мінска, намесніца дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта грамадзянскай авіяцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Ганна Мацкевіч, піша БелТА.

За тытул змагаліся 23 канкурсанткі з усёй краіны, якія прайшлі інтэнсіўную тыднёвую падрыхтоўку. Усе яны прадэманстравалі конкурсныя нумары, раскрылі сябе з творчага боку і прайшлі навучанне дэфіле.

«Кожная з нас вартая звання «Красы Беларусі», бо кожная прыклала ўсе намаганні і падзялілася сваёй любоўю. Мне так радасна ў гэты дзень дзяліцца гэтай радасцю з вамі. Я шматдзетная мама ўжо, напэўна, у чацвёртым пакаленні. Мае бабулі і мама былі шматдзетнымі, таму я нават не задумвалася і заўсёды ведала, што ў мяне будзе шмат дзяцей», — прызналася Ганна Мацкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула