БЕЛ Ł РУС

Паліцыя пад Пецярбургам затрымала 100 чалавек на сакрэтным панк-фестывалі па падазрэнні ў «выкананні песень у падтрымку Украіны»

23.08.2026 / 14:39

Nashaniva.com

Паліцэйскія абшуквалі намёты ў пошуках наркотыкаў і «ацэньвалі плакаты з украінскай сімволікай, развешаныя на дрэвах побач з самаробнай сцэнай».

Паліцэйскія ўчынілі рэйд на фестывалі ў Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці. Прадстаўнікі праваахоўных органаў заявілі дзяржаўнаму агенцтву РІА Навіны, што «пад выглядам музычнага фестывалю пад Выбаргам побач з памежнай зонай Ленвобласці з Фінляндыяй сабраліся грамадзяне леварадыкальных поглядаў», піша «Медуза».

Падставай для рэйду, стала «падазрэнне ў выкананні песень у падтрымку Украіны, змены ўлады ў РФ і масавым ужыванні наркотыкаў».

Затрыманыя каля 100 чалавек — удзельнікі і арганізатары фестывалю. Паліцэйскія абшуквалі намёты ў пошуках наркотыкаў і «ацэньвалі плакаты з украінскай сімволікай, развешаныя на дрэвах побач з самаробнай сцэнай».

Акрамя таго, ва ўдзельнікаў і арганізатараў канфіскуюць квадракоптары, якія забаронена запускаць у памежнай зоне.

Гаворка ідзе пра фестываль Day x Night, на якім, паводле афішы, павінны былі выступаць панк-гурты з Санкт-Пецярбурга і Карэліі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула