БЕЛ Ł РУС

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?

23.08.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Закупляўся чыноўнік у ГУМе.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч у ГУМе. Фота: sb.by

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч — бацька шасцікласніка. Гардэроб хлопцу да школы ўжо абнавілі. Але калі міністр быў з журналістамі ў ГУМе, вырашыў прыкупіць сыну яшчэ некалькі рэчаў.

«Я заўсёды рэкамендую звяртацца да прадаўца. Лепш за яго ніхто не ведае, што тут знаходзіцца. Паставіў задачу — праз тры хвіліны табе прыносяць тое, што ты шукаў», — кажа Карповіч sb.by.

У выніку міністр купіў сыну цёмна-сіні касцюм, туфлі на ліпучках, белую кашулю на кнопках, модны гальштук-матылёк і артапедычны заплечнік. Усё беларускае.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч з пакупкамі для сына-школьніка. Фота: sb.by

Агульная сума пакупкі — 564 рублі. Але паколькі ў міністра была дысконтная карта, то ён аддаў 470 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула