БЕЛ Ł РУС

Калі Лукашэнка верне выдачу пашпартоў беларусам за мяжой? Версіі аналітыкаў

23.08.2026 / 19:33

Nashaniva.com

Калі дыялог скончыцца па тэрміновых пытаннях — палітвязні і міграцыйны крызіс, — то далей можа пайсці пытанне рэпрэсій, лічыць Арцём Шрайбман.

Фота: LookByMedia

Ці вернуць выдачу пашпартоў беларусам за мяжой праз амбасады? Пра гэта разважалі ў ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае».

Эканаміст Леў Львоўскі думае, што шансы ёсць. Але пакуль на першым плане ў дэмакратычных сіл задача выцягнуць палітзняволеных з турмаў.

«Можна сабе ўявіць, што ў нейкі момант пачатку дыялогу з Еўропай ці канца дыялогу з Амерыкай, разам з пераадкрыццём пасольстваў у Беларусі і дазволам вяртання консулаў у беларускія пасольствы за мяжой, такую меру могуць паставіць умовай», — кажа ён.

Аналітык Арцём Шрайбман мяркуе, што дэмсілы не могуць уплываць на тое, якія пытанні ставіць на парадак дня. Але згодны са Львоўскім.

«Думаю, калі дыялог скончыцца па тэрміновых пытаннях — палітвязні і міграцыйны крызіс (для суседзяў Беларусі, Латвіі і Літвы застаецца пытаннем першай чаргі), — то далей можа пайсці пытанне рэпрэсій. І, канечне, гэтую рэпрэсіўную меру найбольш лагічна патрабаваць адмяніць, таму што яна стварае праблемы і краінам, дзе знаходзяцца беларусы», — лічыць Шрайбман.

Але калі адмяняць забарону, што беларускія ўлады за гэта атрымаюць, задаецца пытаннем вядучая Яўгенія Сугак. Яна разважае, што на месцы беларускіх уладаў увяла б конскую цану на пашпарт, аформлены за мяжой, — умоўна 300 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула